На МКАД будуць рамантаваць два масты

08/01/2019 - 09:04

На двух пуцеправодах на Мінскай кальцавой аўтадарозе з сённяшняга дня зачыняецца рух транспарту. Гэта масты на 3-м і 25-м км МКАД, інфармуе БЕЛТА.

Падчас рамонту транспарт на 3-м км МКАД (у раёне вуліцы Францішка Скарыны) будзе хадзіць па знешнім кальцы: з боку Зялёнага Луга ў бок Шабаноў — па двух палосах дарогі, а ў зваротным кірунку — па адной. На 25-м км (у раёне вуліцы Напалеона Орды і павароту на філіял БДУ) машыны будуць ездзіць па ўнутраным кальцы: з боку Малінаўкі ў бок Лошыцы — па дзвюх палосах, у зваротны бок — па адной.

Напрыканцы траўня абодва масты зноў адчыняць для руху транспарту, каб яны дзейнічалі падчас II Еўрапейскіх гульняў. Потым іх зноў перакрыюць для рамонту. Завяршыць капітальны рамонт мастоў плануецца да канца 2019 года. 

У сувязі з рамонтам памяняецца і схема руху грамадскага транспарту. Змены закрануць аўтобусы марштутаў №№ 47с, 96, 132, 28.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі