На Мінскім трактарным заводзе ліквідавалі пажар

30/09/2024 - 18:41

Пажар на МТЗ / minsk.mchs.gov.by

30 верасня пасля 17-й гадзіны на Мінскім трактарным заводзе ліквідавалі пажар. Гарэў дах кавальскага цэху прадпрыемства. Як паведамляюць ратавальнікі, там адбылося ўзгаранне драўлянай канструкцыі на плошчы каля 15 квадратных метраў. Яна гарэла адкрытым полымем.

Адзначаецца, што агонь у цэх не пранік і здарэнне на яго працу не паўплывала. Ніхто з людзей не пацярпеў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі