На мінскім стадыёне "Дынама" знайшлі снарад

15/11/2015 - 10:00

На тэрыторыі мінскага стадыёна "Дынама" знайшлі снарад. Адбылося гэта ўвечары 13 лістапада падчас работ па рэканструкцыі галоўнай арэны краіны. Як інфармуе прэс-служба МНС, на месца выклікалі сапёраў. Высветлілася, што быў знойдзены 76-міліметровы артылерыйскі снарад часоў Другой сусветнай вайны з узрывальнікам. Яго вывезлі на палігон для знішчэння.

Адзначаецца, што падчас здарэння ніхто з людзей не пацярпеў. Эвакуацыя рабочых са стадыёна не праводзілася.

Нагадаем, стадыён "Дынама" ўжо некалькі гадоў знаходзіцца на рэканструкцыі. Пасля яе заканчэння гэта будзе лёгкаатлетычная арэна.

Здымак з архіву. Фота: dinamo-minsk.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі