На мінскай вуліцы Ванеева знайшлі авіябомбу (фота)

16/08/2017 - 13:55

На мінскай вуліцы Ванеева, каля скрыжавання з вуліцай Даўгабродскай, знайшлі авіябомбу. Адбылося гэта падчас земляных работ, якія праходзілі недалёка ад жылога дома. На пэўны час на прылеглых вуліцах абмежавалі рух транспарту, паведамляе агенцтва “Мінск-навіны”.

На месца выязджалі ратавальнікі, міліцыянеры, сапёры. Бомбу ФАБ-100 савецкай вытворчасці, якая важыць каля 100 кг, знайшлі ў траншэі рабочыя. Сапёры яе дасталі, пагрузілі на спецтранспарт і вывезлі са сталіцы для ліквідацыі на палігоне, дадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі