На мінскага сутэнёра пачалі восем крымінальных спраў

03/08/2016 - 15:34

На мінчука, якога падазраюць ва ўцягванні жанчын у прастытуцыю, а таксама атрыманні даходу ад іх занятку прастытуцыяй, праваахоўнікі пачалі восем крымінальных спраў. Пра гэта паведамляе прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама.

Па звестках міліцыі, мужчына быў зарэгістраваны індывідуальным прадпрымальнікам — займаўся купляй і продажам аўтамабіляў. Аднак поспеху ён не меў і напрыканцы 2014 года вырашыў заняцца сутэнёрствам. Спярша мінчук звярнуў увагу на прыдарожных прастытутак: ён прапаноўваў ім дастаўку да месца "працы", памяшканне для "бізнэсу" ды іншыя паслугі. Калі справы пайшлі добра, мінчук стаў вербаваць жанчын праз сайты знаёмстваў.

Інтымныя сэлфі сваіх "падапечных" ён размясціў на "папулярным тэматычным сайце", паведамляюць у міліцыі. За гэтую паслугу ён стаў забіраць у жанчын палову іх заробкаў.

На пачатку 2016 года назапашаны капітал ён вырашыў укласуі ў легальны бізнэс — кветкавы. Аднак усе усе схемы і бізнэс-ідэі сутэнёра ўжо былі зафіксаваныя аператыўнікамі аддзела па супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Мінскага аблвыканкама. Яны і затрымалі сэкс-прадпрымальніка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі