На МАЗе работнікаў прымушаюць браць выходныя за свой кошт

08/11/2018 - 16:52

На МАЗе асобных работнікаў прымушаюць браць выходныя за свой кошт. Пра такую з’яву распавялі TUT.by некаторыя супрацоўнікі прадпрыемства. Як высветлілася, у лістападзе дзве суботы будуць працоўныя — 10 і 24. Гэта звязана з тым, што ў студзені завод пойдзе на вакацыі.

Людзі кажуць, што іх папрасілі напісаць на гэтыя дні заявы “за свой кошт”, але ніякіх папер і загадаў не давалі. Таксама супрацоўнікі сцвярджаюць, быццам ім пагражалі нават непрацягненнем кантракту ў выпадку адмовы.

На прадпрыемстве журналістам патлумачылі, што сапраўды прапаноўвалі людзям узяць адпачынкі, але гэта тычыцца тых, хто не мае дастатковай занятасці. Калі ж чалавек “прыходзіць і проста адседжваецца”, яго просяць напісаць заяву. Кіраўніцтва не адмаўляе, што чалавек можа адмовіцца падпісваць заяву — і тады яму дадуць працу на суботу.


 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі