На крымскіх пляжах з'явіліся акопы

13/04/2023 - 08:39
Акрамя акопаў уздоўж узбярэжжа Чорнага мора ўсталявалі супрацьтанкавыя надолбы / @Crimeanwind

На пляжах Крыма з'явіліся акопы для абароны ад украінскага дэсанту. Відэа з'явілася на канале "Крымский витер". Акрамя акопаў уздоўж узбярэжжа Чорнага мора ўсталявалі супрацьтанкавыя надолбы, равы і артылерыйскія прылады. Паведамляецца, што некаторыя ўмацаванні ў Крыме ўзвялі за "лічаныя дні".

Надоечы ўлады акупаванага Крыма закрылі для купання пляжы, дзе з'явіліся акопы. Адпаведную пастанову, у прыватнасці, прыняла расійская адміністрацыя Штармоўскага сельсавета. Тут гаворка ідзе пра 10 пляжаў: 9 агульнага карыстання і адзін дзіцячы, які адносіцца да лагера адпачынку. А яшчэ раней "кіраўнік Крыма" Сяргей Аксёнаў казаў, што "недаацэньваць праціўніка нельга", да контрнаступу ўкраінскай арміі "мы гатовыя і ніякай катастрофы не будзе".

"Лічу, што рашэнне пра будаўніцтва абарончых збудаванняў у Крыме і на подступах да паўвострава было правільным і абгрунтаваным. Гэта не значыць, што яны абавязкова будуць выкарыстаныя паводле свайго прамога прызначэння. Мы абавязаныя былі падрыхтавацца да любога развіцця падзей, і мы гэта зрабілі", — заявіў Аксёнаў. Ён расказаў, што на паўвостраве "выбудавалі сучасную, глыбока эшаланаваную абарону".

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі