На Кастрычніцкую плошчу прыйшло каля сотні чалавек

01/05/2017 - 12:28

На Кастрычніцкую плошчу выйшла каля сотні чалавек. Да такой акцыі раней заклікаў лідар Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікола Статкевіч, якога два дні таму арыштавалі на 5 сутак. Акцыя не дазволеныя ўладамі.

Сярод прысутных ёсць палітыкі і актывісты, у тым ліку знакамітая Ніна Багінская, якая трымае бел-чырвона-белы сцяг і плакат “Свабоду народу”. Таксама на плошчы заўважаны хлопец, які загарнуўся ў дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг. Хлопец сцвярджае, што Статкевіч быў бы не супраць такой ідэі.

Міліцыя папярэджвае прысутных, што супраць іх можа быць выкарыстаная сіла.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі