На камунальнікаў Беларусі пачатыя больш за 50 крымінальных справаў за карупцыю

27/11/2017 - 09:13

Больш за 50 крымінальных спраў па фактах злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, перавышэння ўлады або службовых паўнамоцтваў, хабарніцтва пачалі супрацоўнікі ГУБЭЗ МУС на супрацоўнікаў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Падазраванымі праходзяць кіраўнікі шэрагу дзяржарганізацый, якія аказваюць жыллёва-камунальныя паслугі, а таксама службовыя асобы прыватных прадпрыемстваў. 

Як паведамляе прэс-служба МУС, зламыснікі закуплялі тэхналагічнае абсталяванне па завышаным кошце з парушэннем заканадаўства. Гэта прывяло да нерацыянальнага выдаткавання як бюджэтных, так і ўласных сродкаў камунальных прадпрыемстваў, што прычыніла значную шкоды дзяржаве.

Пад крымінальным пераследам апынуліся ўжо былыя кіраўнікі больш як 20 арганізацый і прадпрыемстваў сферы ЖКГ з усёй Беларусі. Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, кіраўнікі за незаконныя ўзнагароджанні прымалі рашэнні пра закупку абсталявання ў фірмаў-пасярэднікаў па завышаным у тры, а то і 10 разоў кошце. 

Як паінфармавала старшы аперупаўнаважаны па асабліва важных справах ГУБЭЗ КМ МУС Вераніка Пасмецьева, ад пачатку года ў сферы ЖКГ улічана ў 5,5 разоў больш злачынстваў, чым за такі ж перыяд 2016 года. Прычым 88,2% злачынстваў лічацца ў катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Часцей за ўсё выяўляюцца факты крадзяжоў шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, хабарніцтва, злоўжыванняў службовымі паўнамоцтвамі, перавышэння ўлады або службовых паўнамоцтваў, службовыя падробкі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі