На Камчатцы расійскія вайскоўцы скінулі ў балота боепрыпасы

19/01/2019 - 11:56

На Камчатцы расійскія вайскоўцы адной з частак выкінулі ў балота боепрыпасы, якія не выкарысталі пасля стрэльбаў. Мэтай такога ўчынку было “стварэнне бачнасці якаснага правядзення заняткаў”, паведамляе meduza.io са спасылкай на расійскую ваенную пракуратуру.

У ведамасцях на загад намесніка камандзіра часткі колькасць выдадзеных боепрыпасаў была завышаная. Матэрыяльная шкода склала каля 20 мільёнаў долараў у эквіваленце.

На афіцэра, які аддаў такі загад, завялі крымінальную справу аб наўмысным знішчэнні ваеннай маёмасці. Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі