На Каляды ў Літве не будзе працаваць ніводзін гандлёвы цэнтр

17/12/2018 - 12:55

Сёлета беларусам варта ўважліва планаваць паездкі на шопінг у Літву. Ніводзін гандлёвы цэнтр у гэтай краіне не будзе працаваць на Каляды, 25 снежня. Некаторыя крамы не будуць працаваць і 1 студзеня, піша ru.delfi.lt.

У гандлёвых сетках Iki, Norfa і Maxima кажуць, што не плануюць працаваць 25 снежня, а 31 снежня і 1 студзеня будзе скарочаны працоўны дзень. Крамы сеткі Rimi не будуць працаваць 25 снежня, а ў першы дзень Новага года большасць з іх будуць працаваць з 12:00 да 20:00. А крамы сеткі Lidl не будуць працаваць ні 25 снежня, ні 1 студзеня, а 31 снежня — толькі да 18:00.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі