На ізраільскія танкі Merkava спешна ставяць антыдронавыя "мангалы"

16/10/2023 - 19:13

Танк з "мангалам" / unian.net

У Ізраілі пераймаюць досвед вайны ва Украіне. На ізраільскія танкі Merkava Mk.4 спешна ставяць антыдронавыя "мангалы". Як піша УНІАН, ужо ў першыя дні баёў з тэрарыстамі з ХАМАС высветлілася, што бартавая сістэма актыўнай абароны Trophy не здольная абараніць згаданы танк ад дронаў. У выніку перад пачаткам наземнай аперацыі ў сектары Газа Merkava атрымаў дадатковую абарону. Гэтыя мудрагелістыя канструкцыі  — "мангалы" — на бронетэхніцы атрымалі шырокае распаўсюджванне падчас вайны ва Украіне, прычым і ва ўкраінцаў, і ў расіян. Канструкцыя павінна абараніць уразлівыя месцы бронетэхнікі ад удараў беспілотнікаў-камікадзэ і скінутых на дах гранат, што будзе асабліва актуальна пры выкарыстанні танкаў у шчыльнай гарадской забудове.

Варта адзначыць, што падобныя канструкцыі ізраільская армія выкарыстоўвала і раней. Але вельмі эпізадычна і ў першую чаргу для абароны ад бутэлек з запальнай сумессю. 

unian.net

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі