На "Гродна Азоце" будуць рыхтавацца да санкцый Еўрасаюза

13/03/2021 - 12:32
"Гродна Азот"

Гендырэктар ААТ "Гродна Азот" Ігар Ляшэнка даручыў распрацаваць захады па арганізацыі працы прадпрыемства на выпадак увядзення еўрапейскіх санкцый супраць Беларусі. Пытанне павінна быць прапрацаванае сумесна з канцэрнам "Белнафтахім". Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр "Гродна Азота".

У "трэці пакет" санкцый Еўрапейскага саюза трапілі некалькі беларускіх прадпрыемстваў: Dana Holdings / Dana Astra, "Сінезіс", 140-ы рамонтны завод, "Агат", "Белтэхэкспарт", Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, МЗКЦ. Верагодна, на "Гродна Азоце" чакаюць, што прадпрыемства патрапіць у "чацвёрты пакет" санкцый, які ў цяперашні час ўзгадняецца.

Прадпрыемствы канцэрна "Белнафтахім" ужо бывалі пад эканамічнымі санкцыямі. Праўда, амерыканскімі. Іх унеслі ў чорны спіс у 2011 годзе, пасля таго, як 19 снежня 2010 Лукашэнка жорстка разагнаў мітынг пасля прэзідэнцкіх выбараў і затрымаў некалькіх кандыдатаў у прэзідэнты. У цяперашні час гэтыя санкцыі прыпыненыя. Яны будуць пераглядацца ў красавіку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі