На грэчаскім востраве Сантарыні палепшылі ўмовы працы… для аслоў

29/07/2018 - 16:47

Улады грэчаскага вострава Сантарыні вырашылі абараніць аслоў ад празмерных нагрузак, якія жывёлы штодня маюць ад турыстаў. Як перадае ВВС, цяпер вызначаны ліміт працоўнага дня для аслоў і палепшаныя ўмовы іх працы.

На Сантарыні спыняюцца круізныя лайнеры, пасажыры якіх часта наймаюць аслоў для прагулак па крутых схілах. Сярод турыстаў трапляюцца мажныя людзі, а жывёлам складана іх вазіць. Апроч таго, іх прымушаюць цягаць на сабе турыстаў на складаных дарогах і спёку.

Ад такіх нагрузак у аслоў з’яўляюцца раны, нацёртыя вупражжу. Тым часам спецыялісты, якія займаюцца абаронай жывёлаў, адзначаюць, што за апошнія 10 гадоў колькасць турыстаў з лішняй вагой павялічылася ўтрая.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі