На дзяржпрадпрыемствах Новалукомля затрымалі не менш за 10 чалавек

18/04/2023 - 18:42
Ёсць інфармацыя пра "зачыстку" супрацоўнікаў Лукомскай ДРЭС / glubinka.by

На дзяржпрадпрыемствах Новалукомля (Чашніцкі раён Віцебскай вобласці) днямі затрымалі не менш за 10 чалавек, паведамляюць праваабаронцы. Некаторыя з іх ужо асуджаны на адміністрацыйны арышт. Вядома, што 20 сутак арышту атрымаў мясцовы хірург Сяргей Нарэйка.

Ёсць інфармацыя пра "зачыстку" супрацоўнікаў Лукомскай ДРЭС. Шмат іх было звольнена "на ўласнае жаданне". Як мінімум 7 чалавек былі затрыманыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі