На долю Беларусі прыпадае 0,9% сусветнага экспарту ўзбраення — SIPRI

09/03/2026 - 12:32

Узбраенне, ілюстрацыйнае фота / "Ваяр"

Беларусь займае 32-е месца ў спісе найбуйнейшых атрымальнікаў зброі. Пра гэта паведамляецца ў чарговым штогадовым дакладзе Стакгольмскага міжнароднага інстытута даследавання праблемаў міру (SIPRI), дзе падагульняюцца вынікі з 2021 году.

Галоўным экспарцёрам зброі ў свеце застаюцца ЗША. За 2021–2025 гады доля Штатаў вырасла на 27% у параўнанні з перыядам 2016–2020 гадоў і складае 42%.

Другое месца займае Францыя, якая мае 9,8% рынку. Раней канкурэнцыю на рынку экспарту зброі ёй магла складаць Расія. Але пасля пачатку вайны ва Украіне яе доля панізілася адразу на 64%. Цяпер Расія займае трэцюю пазіцыю ў спісе экспарцёраў, маючы 6,8% рынку.

48% вырабленай зброі Расія пастаўляе ў Індыю. Па 13% паставак адпраўляецца ў Кітай і Беларусь.

Наша краіна займае на рынку экспарту зброі 0,9%.

А ў спісе атрымальнікаў зброі Беларусь займае 32-ю пазіцыю. Прычым адзначаецца, што ў параўнанні з папярэднімі пяццю гадамі краіна пачала закупляць зброі на 73% больш. Амаль уся зброя ў Беларусь пастаўляецца з РФ. Толькі 0,1% зброі афіцыйны Мінск купляе ў Іране, а на долю Кітая прыпадае менш за 0,05%.

Апошнімі гадамі Беларусь атрымлівала ад Расіі знішчальнікі Су-30СМ2, верталёты Мі-35М, бронетранспарцёры БТР-82А, зенітныя ракетныя комплексы.

Беларусь згадваецца як экспарцёр зброі ў Афрыку. Так, Узброеныя сілы Судана атрымалі баявыя беспілотнікі, браніраваныя машыны і транспартныя самалёты ад прынамсі пяці вядомых пастаўшчыкоў — Беларусі, Ірана, Кыргызстана, Турцыі і Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі