На дарогах Гомельскай вобласці "крытычная ямачнасць"

07/02/2024 - 16:26

Для ямачнага рамонту выкарыстоўваюць халодны асфальт / gp.by

На дарогах Гомельскай вобласці "неспрыяльная дарожная абстаноўка" і "крытычная ямачнасць". Гэта датычыць і рэспубліканскіх магістраляў, і мясцовых дарог, і двароў, піша "Гомельская праўда". У выніку абласныя ўлады вырашылі "фарсіраваць рамонтныя работы", і яны вядуцца па кругласутачным графіку.

Вясной мінулага года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Гомельскай вобласці 45% дарог маюць "дэфекты пакрыцця", і што мясцовыя жыхары "закідваюць зваротамі" з-за праблем з дарогамі. На Гомельшчыне нават праводзілі семінар па "ямачным рамонце", на які прыязджаў кіраўнік вобласці Іван Крупко. Аднак, як бачым, у новым годзе засталіся старыя праблемы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі