На чацвер у Беларусі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі

10/01/2024 - 19:42

У Беларусі прагназуюць моцны вецер і галалёдзіцу / pexels.com

У чацвер, 11 студзеня, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, удзень — з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

Уначы ў многіх раёнах краіны пройдуць невялікія ападкі, днём — часам ападкі (снег, мокры снег, дождж). Уначы і зранку месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд. Удзень у асобных раёнах Беларусі будзе завіруха. Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны на дарогах чакаецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні, паўночны парывісты — да 15-20 метраў за секунду. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі.

Уначы тэрмометры пакажуць ад 4 марозу да 1 цяпла. Удзень прагназуюць -2...+2, але ў другой палове дня чакаецца паніжэнне тэмпературы паветра да -10.

vk.com/belgidromet

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі