На будаўніцтва МКАД-2 не хапае грошай

04/05/2016 - 15:49

Сур’ёзныя фінансавыя праблемы маюцца падчас будаўніцтва другой кальцавой дарогі. Пра гэта паведамляе генеральны дырэктар РУП “Мінскаўтадор-цэнтр” Мікалай Мацюк.

Праз недастатковае фінансаванне цяпер больш складана выконваць тэрміны будаўніцтва кальцавой дарогі, кажа дырэктар. На 2016 год з бюджэту будзе выдаткавана 570,9 млрд рублёў. Але гэтых сродкаў недастаткова. Да пачатку траўня ўжо былі выкарыстаны ўсе выдзеленыя сумы і нават больш.

Па словах Мацюка, узнікаюць праблемы пры разліку з будаўнікамі, транспартнымі і іншымі прадпрыемствамі, якія ўдзельнічаюць у канструяванні другой кальцавой. Для поўнага ўводу МКАД-2 неабходныя 1,5 трлн рублёў.

Дырэктар таксама дадае, што ў Мінфін быў адасланы ліст з просьбай перавесці сродкі 3-га і 4-га кварталаў на бягучыя патрэбы. Адказу пакуль няма. З кіраўніцтвам Мінтранса вырашаецца пытанне аб крэдыце з Банку развіцця.

“Вядома, можна акумуляваць сродкі ўсёй дарожнай галіны на МКАД-2, але тады спыніцца будаўніцтва дарожных аб’ектаў у іншых рэгіёнах краіны. “Мінскаўтадор-цэнтр” і так ужо на ўсім эканоміць. Нават перагледзелі праектныя планы другой кальцавой”, — гаворыць дырэктар прадпрыемства.

Але скарачэнняў на “Мінскаўтадор-Цэнтр”  не чакаеца, бо штат у нас і так не укамплектаваны і патрабуе значнага папаўнення.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі