На БелАЗе з’явіцца ўласны электробусны маршрут

30/07/2018 - 16:33

На заводзе БелАЗ у Жодзіне неўзабаве з’явіцца ўласны тралейбусны маршрут. Як стала вядома Еўрарадыё, у бліжэйшы час аўтамабільны гігант плануе закупіць 3 электробусы. Па неафіцыйных звестках, гэта будзе каштаваць заводу больш за 2,3 млн рублёў (каля $1,2 млн).

"Электробусы маюць шэраг пераваг перад іншым транспартам. Яны надзейныя, бяспечныя і экалагічныя. Не забруджваюць паветра. Са з'яўленнем электробусаў перамяшчэнне пасажыраў па прадпрыемстве стане больш камфортным і мабільным", распавялі Еўрарадыё ў прэс-службе БелАЗа ў адказ на пісьмовы запыт.

Электробусы закупляюцца для перавозкі работнікаў па тэрыторыі завода. Акрамя таго, яны будуць выкарыстоўвацца для перамяшчэння прамысловых турыстаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі