На складах ляжыць трохмесячны аб'ём вырабаў са скуры і футра

29/09/2018 - 11:05

На 1 верасня на складах беларускіх прадпрыемстваў ляжыць трохмесячны аб'ём тэкстыльных вырабаў, адзення і вырабаў са скуры і футра. У грашовым выяўленні запасы гатовай прадукцыі дасягнулі 639,5 млн рублёў. Гэтая статыстыка вынікае з бюлетэня "Сацыяльна-эканамічнае становішча Рэспублікі Беларусь" за студзень — жнівень 2018 года.

Акрамя вытворчасці тэкстылю, адзення і вырабаў са скуры і футра, вялікія запасы на складах утварыліся ў фармацэўтыцы (перавышаюць сярэднемесячны аб'ём вытворчасці ў 2,1 раза), і вытворчасці вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры (у 1,7 раза).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі