Беларуска-польская мяжа / twitter.com/Straz_Graniczna
Мігранты пачалі кідаць у польскіх памежнікаў палкі і іншыя прадметы пасля таго, як страцілі лесвіцу. З дапамогай гэтай лесвіцы мігранты хацелі пералезці праз плот на мяжы. Гэта відаць на кадрах, якія апублікавала польская Памежная служба.
Інцыдэнт адбыўся на беларуска-польскай мяжы. Спробы замежнікаў парушыць мяжу ўсё часцей "прадыктаваныя не жаданнем атрымаць абарону ў Польшчы, а як мага хутчэй прайсці праз Польшчу ў Заходнюю Еўропу", адзначаюць у польскай Памежнай службе. Там таксама адзначылі, што беларускія службы дапамагаюць мігрантам: пастаўляюць абсталяванне для фарсіравання мяжы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут