На арышт Лукашэнкі Цапкала сабраў паўмільёна еўра

27/04/2022 - 08:22

Валерый Цапкала сабраў каля 500 тысяч еўра на прэмію за арышт Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю нямецкаму радыё.

Раней палітык выступіў з ініцыятывай сабраць ахвяраванні на 11 мільёнаў еўра. 

"Дзіўна, але гэтую ініцыятыву падтрымалі больш за ўсё расіяне. І падтрымалі тады яе ўкраінцы. Але для беларусаў у Беларусі перавод грошай на такога кшталту ініцыятывы мог быць даволі рызыкоўны", — кажа Цапкала. 

Па яго словах, узнагарода чакае свайго героя, хаця яна і меншая, чым заяўлялася раней. 

Дарэчы, палітык, які раней пазітыўна выказваўся на адрас Уладзіміра Пуціна і чакаў ад яго падтрымкі, цяпер змяніў сваю пазіцыю: "Натуральна, ягоная падтрымка Лукашэнкі, яна прывяла да таго, што мы пачынаем асацыяваць Пуціна з Лукашэнкам. Ну, а агрэсія, якая супраць Украіны пачалася — гэта наогул непрымальны зусім спосаб вырашэння міжнародных справаў у сучасным свеце".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі