На 300 участках Беларусі пройдзе дзяржаўны exit poll

28/07/2020 - 14:25

9 жніўня, у дзень выбарах, на 300 выбарчых участках пройдзе exit poll. 

Яго ініцыятарам, як перадае БЕЛТА, выступіла прадстаўніцтва Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" у Беларусі.

Праводзіць даследаванне будзе Моладзевая лабараторыя сацыялагічных даследаванняў пры рэспубліканскім Саюзе грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі камітэт моладзевых арганізацый". Гэтая ж арганізацыя займалася экзітполамі на выбарах у 2010 і 2015 гадах. 

"Запыт на аб'ектыўныя сацыялагічныя даследаванні ёсць. Мы трохі стаміліся ад "агароджавай" сацыялогіі. У нашым выбарчым працэсе павінны прысутнічаць цывілізаваныя формы сацдаследаванняў", — заявіў дырэктар МДТРК "Мір" у Беларусі Уладзімір Пярцоў.

У даследаванні будуць задзейнічаныя каля тысячы спецыялістаў. Плануецца апытаць больш за 12 тысяч чалавек. Апытанне будзе працягвацца цэлы дзень. Інтэрв'юеры будуць апытваць пэўную колькасць чалавек у гадзіну. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі