МЗС Беларусі заклікае СМІ не навешваць ярлыкі пры апісанні "Саюзнай дзяржавы"

11/05/2016 - 17:57

СМІ не варта беспадстаўна навешваць ярлыкі пры асвятленні беларуска-расійскай інтэграцыі. Пра гэта намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў заявіў на пасяджэнні пастаянна дзеючага семінара пры Парламенцкім Сходзе Саюза Беларусі і Расіі "Агульная інфармацыйная прастора Саюзнай дзяржавы". Яго адкрыццё адбылося ў Мінску ў сераду, 11 траўня, інфармуе прэс-служба МЗС.

Беларускі дыпламат адзначыў вялікую ролю саюзных СМІ, а таксама прамых кантактаў і сумесных праектаў сродкаў масавай інфармацыі дзвюх краін. На думку Шастакова, менавіта яны мусяць данесці аб'ектыўную інфармацыю пра саюзнае будаўніцтва.

У сувязі з гэтым дыпламат і заклікаў журналістаў пазбягаць навешвання ярлыкоў і пошуку чорных котак ў цёмным пакоі, перадае прэс-служба ведамства.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі