Мяжу Беларусі і ЕС могуць закрыць праз вагнераўцаў. Зусім закрыць

27/07/2023 - 19:13

Беларуска-польская мяжа / Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы

Польшча, Літва і Латвія могуць сумесна прыняць рашэнне аб закрыцці сваіх межаў з Беларуссю. Гэта можа здарыцца, калі на мяжы Беларусі і ЕС адбудзецца "інцыдэнт" з удзелам вагнераўцаў. Пра гэта піша France Press са спасылкай на міністра ўнутраных спраў Польшчы Марыюша Камінскага.

На мінулым тыдні Польшча прыняла рашэнне аб перакіданні вайсковых частак на ўсход краіны пасля таго, як найміты ПВК пачалі трэніроўкі паблізу беларуска-польскай мяжы.

"Калі будуць сур'ёзныя інцыдэнты з удзелам групы "Вагнера" на межах краін НАТА і ЕС, такіх як Польшча, Літва ці Латвія, мы, безумоўна, будзем прымаць сумесныя захады", — сказаў Камінскі.

Ён падкрэсліў, што не выключае, што гэтае сумеснае рашэнне прывядзе да поўнай ізаляцыі Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі