Мядзведзеў і Румас праводзяць закрытыя перамовы ў Мінску

21/06/2019 - 16:11

У Мінску праходзяць двухбаковыя перамовы прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі Сяргея Румаса і Дзмітрыя Мядзведзева, інфармуе РІА "Новости".

Плануецца, што кіраўнікі ўрадаў абмяркуюць далейшую інтэграцыю ў рамках Саюзнай дзяржавы. Таксама будуць абмяркоўвацца пытанні расійска-беларускага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

Пасля гэтай сустрэчы перамовы працягнуцца ў пашыраным фармаце. У іх прымуць удзел з беларускага боку віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка, міністры фінансаў, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, энергетыкі ды іншыя. З расійскага боку будуць удзельнічаць першы віцэ-прэм'ер — міністр фінансаў Антон Сілуанаў, віцэ-прэм'ер Дзмітрый Козак, кіраўнік Мінэканамразвіцця, намеснік кіраўніка МЗС, намеснік міністра фінансаў.

Да 21 чэрвеня расійска-беларуская працоўная група мусіла падрыхтаваць праграму па далейшай інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі