МВФ рэкамендуе павысіць пенсійны ўзрост для ўсіх беларусаў да 65 гадоў

22/09/2016 - 12:06

МВФ настойліва рэкамендуе Беларусі правесці дадатковыя рэформы пенсійнай сістэмы, паведамляе БелаПАН. Міжнародны валютны фонд прывітаў намаганні афіцыйных органаў Беларусі па рэфармаванні пенсійнай сістэмы. Разам з тым эксперты фонду настойліва рэкамендавалі ўладам працягнуць рэформы, каб ліквідаваць пенсійны разрыў пасля 2022 года, гаворыцца ў дакладзе персаналу МВФ.

Як адзначаюць у МВФ, дадатковыя рэформы ў перыяд да 2023 года створаць прастору для зніжэння вельмі высокага адсотка адлічэнняў на сацыяльнае забеспячэнне, які зараз складае 35% (29% ідуць на пенсійныя адлічэнні, астатнія 6% ― на іншыя сацыяльныя праграмы). На думку экспертаў, меры могуць уключаць: паступовае павелічэнне пенсійнага ўзросту для мужчын і жанчын да 65 гадоў і наступную яго прывязку да сярэдняй працягласці жыцця; пераіндэксацыю пенсійных дапамог з улікам інфляцыі, а не тэмпу росту заработнай платы ў доўгатэрміновай перспектыве; далейшае абмежаванне практыкі датэрміновага выхаду на пенсію; меры па стымуляванні попыту на работнікаў старэйшай узроставай групы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі