Музыкі гурта Rammstein на канцэрце ў Цюрыху разгарнулі ўкраінскі сцяг

01/06/2022 - 08:26

Музыкі нямецкага гурта Rammstein на канцэрце ў Цюрыху разгарнулі ўкраінскі сцяг. Такім чынам яны падтрымалі Украіну, якая чацвёрты месяц змагаецца з расійскай агрэсіяй.

На канцэрце прысутнічала амаль паўсотні тысяч чалавек. Хтосьці з фанатаў прынёс з сабой украінскі сцяг і трымаў яго недалёка ад сцэны. У нейкі момант музыкі падхапілі сцяг і ўзнялі яго над вялізным натоўпам.

facebook.com/Rammstein

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі