Музыка Юрый Стыльскі з гурта "Дай Дарогу!" з'ехаў з Беларусі

05/08/2021 - 18:59

Юрый Стыльскі з гурта "Дай дарогу!" пакінуў Беларусь. Цяпер ён знаходзіцца ў бяспецы.

5 жніўня ў Ленінскім судзе Брэста прайшоў суд аб прызнанні экстрэмісцкім матэрыялам кліпа на песню "Баю-бай". Стыльскі на гэты суд не з'явіўся — яго прадстаўляў адвакат.

Пазоў на песню падаў ГУБАЗіК МУС. Міліцыянтам не спадабаліся іх вобразы ў кліпе, і яны вырашылі, што ён "зняты з мэтай дыскрэдытацыі работнікаў сілавых структураў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі