Музыка "Карозіі металу" пасля рэйду сілавікоў на канцэрт гурта ўпаў у кому

29/04/2024 - 09:52

Гурт "Карозія металу" / pauk_korroziametalla/vk.com

Расійскі гурт "Карозія металу" прыпыніў сваю дзейнасць, заявіў у інтэрв'ю газеце "Известия" лідар гурта Сяргей "Павук" Троіцкі. Такое рашэнне было прынятае, бо, з яго слоў, "мы не можам рэкламаваць канцэрты і запрашаць туды публіку".

Троіцкі таксама расказаў, што бубнач гурта Марк Бейгун пасля рэйду сілавікоў у клубе, дзе праходзіў іх канцэрт, упаў у кому і ляжыць у ніжагародскім шпіталі. "Яны проста змялі барабанную ўстаноўку. Там усё ў розныя бакі", — расказаў Троіцкі. На пытанне пра яго здароўе лідар гурта заявіў, што адчувае сябе "часткова нармальна". Ён адзначыў, што "давялося правесці ноч у халодных казематах".

Паводле словаў Троіцкага, пасля затрымання яму і яшчэ двум гітарыстам прызначылі штрафы. Акрамя таго, "заклад да суда" склаў 1,5 млн рублёў. З чым звязаны такі заклад, ён не ўдакладніў.

Музыкаў затрымалі 27 красавіка. "Карозія металу" ў той вечар выступала ў ніжагародскім клубе ў рамках свайго гастрольнага тура ў расійскіх гарадах. На трох удзельнікаў групы, у тым ліку Троіцкага, склалі адміністрацыйныя пратаколы за "прапаганду або публічнае дэманстраванне нацысцкай атрыбутыкі або сімволікі".

Адразу пасля рэйду сілавікоў у клуб Троіцкі напісаў, што гэта былі "анархія і вінцілава", і нагадаў, што "гурт "Карозія металу" з самага пачатку сваёй канцэртнай дзейнасці паслядоўна выступаў на карысць рускіх патрыятычных памкненняў краіны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі