На вядучую "Рэха Масквы" Таццяну Фельгянгаўэр здзейснены напад у рэдакцыі. Пра гэта напісаў у сваім твітар-акаўнце галоўны рэдактар радыёстанцыі Аляксей Венядыктаў.
"Вядучую Таццяну Фельгянгаўэр ударыў нажом у шыю мужчына, які ўварваўся на "Рэха", — напісаў Венедыктаў. — Мужчына затрыманы. Таццяна шпіталізаваная. Ёй пастаўлены катэтар".
"Па словах дактароў, пагрозы для жыцця Таццяны няма, — сказана ў заяве на сайце станцыі. — У Генеральнай пракуратуры назвалі абуральнай гісторыю з нападам на журналіста "Рэха Масквы". "Мы трымаем сітуацыю на кантролі", — заявіў афіцыйны прадстаўнік ведамства".
На радыё не звязваюць напад на Фельгянгаўэр з яе прафесійнай дзейнасцю.
Неафіцыйныя крыніцы паведамляюць, што нападнікаў было двое. Яны прыйшлі на прахадную ў будынку на Новым Арбаце ў Маскве, дзе арандуе памяшканне "Рэха Масквы", і найперш пырснулі з балончыка газам у твар ахоўніку. Пасля гэтага мужчыны падняліся на ліфце на паверх, дзе размешчаная радыёстанцыя, і напалі на вядоўцу.