На Зыбіцкай мужчына, якому не далі пакаштаваць кавы, зламаў нос бармену

03/08/2018 - 13:47

Мінская міліцыя шукае мужчыну, які 18 чэрвеня пабіўся з персаналам кавярні Doner King на вуліцы Зыбіцкай. Пра гэта паведамляе паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Як высветлілі праваахоўнікі, каля 12-й гадзіны невядомы мужчына зайшоў у кавярню і папрасіў зрабіць яму кавы. Аднак наведнік папрасіў перад тым даць яму пакаштаваць напой, каб вырашыць, ці варта купляць. Работнікі кавярні адмовілі ў такой просьбе. Пасля гэтага мужчына кінуўся з імі біццаі, а праз некалькі хвілінаў уцёк з кавярні. 

Прыкметы мужчыны: на выгляд 35-40 гадоў, рост каля 180-185 см, шчыльнага целаскладу, валасы цёмныя, кароткія. Быў апрануты ў цёмна-шэрую майку, чорныя спартыўныя штаны, чорныя красоўкі з белымі ўстаўкамі. Пры сабе меў сумку цераз плячо.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі