МУС: у Беларусі налічваецца 88,5 тысячы наркаманаў

31/05/2019 - 11:24

У Беларусі налічваецца 88,5 тысячы наркаманаў. У калоніях у нашай краіне адбывае пакаранне з-за наркотыкаў амаль 6 тысяч чалавек. Гэтыя лічбы назваў начальнік галоўнага ўпраўлення па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі МУС Генадзь Казакевіч, інфармуе sputnik.by.

Да канца гэтага года ў Мінску пачнуць рэалізоўваць пілотны праект па стварэнні Цэнтра сацыяльнай рэабілітацыі нарказалежных людзей. Ён арганізуецца на базе Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псіхічнага здароўя ў Навінках.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі