МУС прызнала "Каскад" экстрэмісцкім фармаваннем

28/12/2021 - 06:52

Жыхары жылога комплекса "Каскад" у Мінску, аб'яднаныя праз ТГ-чат і Instagram, прызнаныя экстрэмісцкім фармаваннем. Пра гэта паведамляе ТГ-канал ГУБАЗіК МУС.

"Дзеянні стваральнікаў, кіраўнікоў названага экстрэмісцкага фармавання, а таксама яго ўдзельнікаў утвараюць склад злачынства, прадугледжанага арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі (да 7 гадоў пазбаўлення волі)", — падкрэсліваюць міліцыянты.

"Каскад" — адно з самых вядомых пратэсных месцаў у Мінску. Тут ладзіліся дваровыя вечары і канцэрты, вывешвалі бел-чырвона-белыя сцягі. Менавіта тут у 2020-м на тросе былі вывешаныя майткі "па БЧБ-схеме", якія здымалі супрацоўнікі МНС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі