МУС Беларусі вызначыла квоты для бежанцаў на 2016 год

13/01/2016 - 08:31

МУС Беларусі вызначыла размеркавальныя квоты рэгістрацыі хадайніцтваў аб наданні статуса бежанца або дадатковай абароны на 2016 год. Адпаведныя нормы прапісаныя ў пастанове міністэрства ад 28 снежня 2015 года.

Згодна з дакументам, сёлета Брэсцкая вобласць гатовая прыняць хадайніцтвы ад 200 патэнцыйных уцекачоў, для Віцебскай і Гомельскай вобласці квота складае па 250 чалавек, для Гродзенскай — 150, для Мінскай і Магілёўскай — па 175 чалавек, перадае БЕЛТА.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі