МУС апублікаваў афіцыйную версію затрыманняў каля symbal.by

24/06/2020 - 10:52

Прэс-служба МУС выступіла з афіцыйным тлумачэннем затрыманняў каля крамы symbal.by, якія адбыліся ўвечары 23 чэрвеня. 

"Учора некаторыя інтэрнэт-рэсурсы распаўсюдзілі інфармацыю аб затрыманні каля крамы ТАА "Сімвал Бэй" у Мінску, нібыта звязаных з масавымі затрыманнямі.

Паведамляю, што звесткі скажоныя. Увечары 22 чэрвеня на лінію 102 патэлефанавалі некалькі чалавек і распавялі, што каля дома №18 па праспекце Машэрава адбываецца масавая бойка, удзельнікі якой пашкодзілі аўтамабіль. Праз некалькі хвілін у папулярных месенджарах з'явілася відэа з месца здарэння", — гаворыцца ў паведамленні ў Telegram-канале МУС. 

Маўляў, супрацоўнікі міліцыі затрымалі ўдзельнікаў канфлікту і даставілі ў Савецкі РУУС Мінска. Там праводзіцца праверка па факце бойкі і пашкоджанні аўтамабіля.

"Цяпер высвятляюцца прычыны здарэння, у сувязі з чым пачаты адміністрацыйны працэс у дачыненні да яшчэ некалькіх чалавек", — падкрэслівае прэс-служба МУС.

Да паведамлення дададзеныя запісы тэлефанаванняў. Сярод іх — жаночы голас, які распавядае, што пад акном каля крамы стаяць падлеткі і праходзіць "мітынг ці што". Жанчына кажа, што ў краме прадаюць падарункі з надпісам "Лукашэнка", а падлеткі каля яе фатаграфуюць і машыны сігналяць...

Дарэчы, у пратаколе, які атрымаў на рукі адзін з затрыманых, — няма ні слова ні пра бойку, ні пра машыны. Затое там гаворыцца, быццам мінчук удзельнічаў у мітынгу і выкрыкваў лозунгі. 

Дарэчы, сёння пакупнікі зноў прыйшлі да крамы symbal.by з самай раніцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі