Кватэра старшыні грамадскай арганізацыі "Прававая ініцыятыва" Вікторыі Фёдаравай, куды 16 ліпеня з ператрусам прыйшлі сілавікі, здавалася ў арэнду міліцыянеру. “Мог здарыцца мем пра сілавікоў, якія прыйшлі да сілавікоў”, — піша яна ў Twitter. Але міліцыянер з кватэры з'ехаў (тады грамадская дзяячка і даведалася, дзе ён працаваў), таму кур'ёзная сустрэча не адбылася.
Ператрус у Вікторыі Фёдаравай праводзіўся ў межах крымінальнай справы аб "масавых беспарадках". Кіраўніца "Прававой ініцыятывы" знаходзіцца за мяжой з сакавіка 2021 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут