Дождж / pixabay.com
У аўторак, 22 верасня, у Беларусі будзе воблачна, уначы — з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, уначы па ўсходзе, а ўдзень у многіх раёнах — моцныя дажджы. Сіноптыкі з гэтай нагоды абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Удзень месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні ўмераны, удзень — парывісты, месцамі — моцны парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 6-12 градусаў вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +10...+16 градусаў.
у сераду, 23 верасня, чакаецца хмарнае надвор'е. Часам пройдуць дажджы, уначы месцамі па краіне чакаюцца моцныя дажджы. Вецер будзе пераменных кірункаў парывісты, уначы месцамі — моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-10 градусаў цяпла, удзень прагназуецца 9-16 градусаў са знакам "плюс".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут