Моцна п’яны пасажыр “замініраваў” цягнік на станцыі метро “Малінаўка”

16/02/2019 - 08:30

Моцна п’яны пасажыр “замініраваў” цягнік на станцыі метро “Малінаўка”. Як паведамляе сайт Міністэрства ўнутраных справаў, інцыдэнт адбыўся позна ўвечары 15 лютага. Пасажыр цягніка даехаў да канцавой станцыі, але выходзіць з вагона адмовіўся. Пасварыўся з дзяжурнай па прыёме і адпраўцы цягнікоў і заявіў, што заклаў бомбу. Маўляў, выбухоўка ў яго ў заплечніку.

Супрацоўнікі метро выклікалі міліцыю ў 23:20. На месца прыбылі не толькі праваахоўнікі, але і сапёры. Ні бомбы, ні іншых небяспечных прадметаў і рэчываў у пасажыра не знайшлі. Мужчыну затрымалі.

Пазней высветлілася, што гэта грамадзянін 1985 года нараджэння, у крыві якога знайшлі 1,72 праміле алкаголю. Раней ён меў шматлікія праблемы з законам — крадзяжы, рабаванне, ухіленне ад уплаты аліментаў. Мужчына змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання, яго дзеяннямі дадуць прававую ацэнку.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі