Міжнародны суд ААН патрабуе, каб Расія спыніла вайну ва Украіне

16/03/2022 - 16:16

Міжнародны суд ААН патрабуе, каб Расія неадкладна спыніла вайну ва Украіне. Пастанова была прынятая ў сераду. Як паведамляе Reuters, суд пастанавіў, каб РФ забяспечыла спыненне ваенных дзеянняў усімі сіламі, якія знаходзяцца пад яе кантролем (маюцца на ўвазе самаабвешчаныя "Л/ДНР").

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што "згодна з міжнародным правам" Расія мусіць выканаць рашэнне суда. Яго ігнараванне "загоніць РФ у яшчэ большую ізаляцыю".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі