Міжнародны алімпійскі камітэт працягнуў санкцыі ў дачыненні Расіі

07/12/2016 - 18:52

Міжнародны алімпійскі камітэт працягнуў санкцыі ў дачыненні Расіі. Першапачаткова яны дзейнічалі да канца 2016 года. Цяпер жа працягнутыя "да далейшага паведамлення", інфармуе "Бі-Бі-Сі". Санкцыі былі ўведзеныя ў сувязі з допінгавым скандалам у расійскім спорце.

Міжнародны алімпійскі камітэт ва ўмовах уведзеных санкцый не можа арганізоўваць правядзенне спартыўных мерапрыемстваў ці сустрэч у Расіі. Раней МАК звяртаўся да ўсіх федэрацый зімовых алімпійскіх відаў спорту з заклікам замарозіць падрыхтоўку асноўных мерапрыемстваў у Расіі, у тым ліку чэмпіянатаў свету, ды шукаць новых арганізатараў.  

Як чакаецца, 9 снежня будзе апублікаваная другая частка дакладу кіраўніка незалежнай камісіі Сусветнага антыдопінгавага агенцтва Рычарда Макларэна пра існаванне ў Расіі дзяржаўнай праграмы выкарыстання спартсменамі допінгу.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі