Валейбол, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Міжнародная федэрацыя валейбола (FIVB) адмяніла санкцыі супраць беларускіх спартоўцаў і дапусціла іх да ўдзелу ў турнірах пад сваёй эгідай. Гэта адбылося пасля таго, як Міжнародны Алімпійскі камітэт прыняў адпаведныя рэкамендацыі.
"Прытрымліваючыся рэкамендацый МАК, Адміністрацыйны савет прыняў рашэнне дапусціць нацыянальныя зборныя Беларусі па валейболе да турніраў пад эгідай арганізацыі. Гэта рашэнне датычыць і зборных па пляжным валейболе ўсіх узростаў", — гаворыцца ў лісце на імя Беларускай федэрацыі валейбола, які цытуе НАК Беларусі.
У БФВ кажуць, што цяпер чакаюць рашэнняў ад Еўрапейскай канфедэрацыі валейбола (CEV) наконт удзел зборных у кантынентальных турнірах.
Як паведамлялася раней, не ўсе федэрацыі падтрымалі рашэнне МАК пра поўнае зняццё санкцый з беларускіх спартоўцаў. На сёння вядома, што абмежаванні захаваліся ў дачыненні да тэнісістаў і лёгкаатлетаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут