Мітрапаліт Павел: “Такога яшчэ не было ў Беларусі”

01/09/2017 - 17:19

Беларуская праваслаўная царква пераклала на беларускую мову Новы запавет. Пра гэта паведаміў мітрапаліт Павел, кіраўнік БПЦ. “Такога яшчэ не было ў Беларусі”, — цытуе яго словы БЕЛТА. Пры гэтым вядома, што перакладаў на беларускую мову Новага запавету існуе каля дзясятка. Іх рабілі праваслаўныя, каталікі і пратэстанты.

Мітрапаліт Павел адзначыў, што БПЦ скончыла “шматгадовую працу”. Новы запавет ужо выдадзены, яго прэзентуюць 2 верасня ў Полацку падчас святкавання Дня беларускай пісьменства.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі