Старт місіі "Артэміда ІІ" / CBS
У ЗША паспяхова стартавала місія NASA да Месяца. Яна атрымала назву "Артэміда ІІ".
За дзесяць дзён экіпаж здзейсніць аблёт Месяца і вернецца на Зямлю.
У складзе экіпажа чатыры чалавекі — Рыд Уайзман, Джэрэмі Хансэн, Крысціна Кох і Віктар Гловер. Гловер стаў першым афраамерыканцам, а Кох — першай жанчынай-астранаўтам, якія прымаюць удзел у месяцовай місіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут