Міс Беларусь Паліна Барадачова можа заплаціць падатак за дармаедства

22/06/2016 - 11:12

Пераможца "Міс Беларусь-2016" Паліна Барадачова ў інтэрв'ю Еўрарадыё прызналася, што нідзе афіцыйна не працуе. А гэта значыць, што яна можа падпадаць пад закон "аб дармаедстве".

Паліна Барадачова: "Заплачу, калі нейкая папера прыйдзе. Я не хаваю, што афіцыйна не працую, а закон ёсць закон".

Калі першая красуня сапраўды падпадае пад дзеянне закона, ёй давядзецца заплаціць дзяржаве 4,1 мільёна (20 базавых). Такі падатак плаціць грамадзянін, які не ўдзельнічаў у фінансаванні бюджэту (не плаціў падаткі) цягам 183 дзён у 2015 годзе. Уратаваць красуню можа, напрыклад, сяброўства ў творчым саюзе, калі такое ёсць.

Падатку за 2016 год можна пазбегнуць, калі знайсці працу да 1 ліпеня. Так што ў Паліны Барадачовай яшчэ ёсць восем дзён.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі