Мірка Іваніч адмовіўся ад зборнай Чарнагорыі дзеля "Іслачы" і "Гарадзеі"

25/05/2018 - 09:55

Паўабаронца БАТЭ Мірка Іваніч адмовіўся ад выкліку ў зборную Чарнагорыі на таварыскія матчы. Пра гэта футбаліст распавёў у каментары "Прессболу"

"У нас спарынгі з Босніяй і Славеніяй 28 траўня і 2 чэрвеня. А якраз у гэтыя дні БАТЭ згуляе з "Іслаччу" і "Гарадзеяй". Таму застаюся ў клубе", — распавёў Іваніч. 

Па яго словах, у зборнай Чарнагорыі да гэтага рашэння паставіліся нармальна. Іваніч удакладніў, што гэта не фіксаваныя даты УЕФА, таму ніякіх праблемаў не было.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі