Мінздароўя перагледзела склад аўтамабільнай аптэчкі

12/01/2024 - 05:17

Аўтамабільная аптэчка / av.by

Міністэрства аховы здароўя Беларусі перагледзела састаў аўтамабільнай аптэчкі. Пастанова, якая сцвярджае "пералік укладанняў", з'явілася на Нацыянальным прававым партале.

З аўтамабільнай аптэчкі прыбралі нестэрыльныя бінты, раствор ёду, эластычны бінт, вату і шпулькавы лейкапластыр. Замест гэтага дадалі перакіс вадароду, ізатэрмічную коўдру, перавязачны пакет і пальчаткі.

Цяпер спіс медыкаментаў, якія ў абавязковым парадку павінны быць у аўтамабільнай аптэчцы, выглядае так:

  • медыцынскі стэрыльны бінт памерам 5 м х 10 см,
  • медыцынскі стэрыльны бінт памерам 7 м х 14 см,
  • жгут для астаноўкі крыві тыпу Эсмарха,
  • 10 бактэрыцыдных лейкапластыраў памерам не менш за 4х10 см,
  • адны нажніцы атравматычныя для рэзкі бінта і адзежы,
  • адна коўдра ізатэрмічная памерам 160 х 210 см,
  • адзін пакет гіпатэрмічны астуджальны,
  • пакет перавязачны медыцынскі індывідуальны стэрыльны,
  • адзін флакон з перакісам вадароду 3% ёмістасцю 40 мл,
  • тры пары медыцынскіх нестэрыльных пальчатак,
  • пяць марлевых медыцынскіх стэрыльных сурвэтак памерам не менш за 10х10 см,
  • дзве сурветкі для стымуляцыі дыхання з насычэннем або аміяк раствор для вонкавага прымянення 100 мг / мл у ампулах 1 мл.

Са старымі аптэчкамі можна ездзіць да заканчэння іх тэрміна прыдатнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі