"Мінёр" суда ў Мазыры пакінуў нумар тэлефона апазіцыянера Андрэя Павука (відэа)

15/05/2019 - 12:51

Чалавек, які паведаміў пра мініраванне Мазырскага суда, пакінуў нумар тэлефона апазіцыянера Андрэя Павука. Пра гэта міліцыянты паведамілі самому Павуку.

Як распавядала Еўрарадыё, 15 траўня невядомы паведаміў, што будынак суда ў Мазыры замініраваны. З будынка былі эвакуяваныя ўсе людзі, сам суд быў ачэплены. 

Дарэчы, у ім мусіў прайсці працэс над блогерам Віталём Манько, якога вінавацяць у стварэнні фінансавай піраміды. Жонка Манько заяўляе, што мужа пераследуюць па палітычных прычынах. 

Міліцыянт паведаміў, што Павука апытваюць як сведку ў справе. Па яго словах, паведамленне пра мініраванне суда прыйшло на сайт МНС. У ім быў пазначаны мабільны тэлефон Павука. 

Апазіцыянера ўжо затрымлівалі 20 сакавіка па падазрэнні ў фальшывым паведамленні аб мініраванні. Тады ад ягонага імя невядомыя паведамілі пра мініраванне Акцябрскага райвыканкама. Дома ў Павука прайшоў ператрус, праваахоўнікі забралі ў яго тэхніку. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі