Мінскую экскурсаводку затрымалі за "некарэктныя выказванні на адрас Лукашэнкі"

31/08/2022 - 15:22

У Мінску затрымалі экскурсаводу і блогерку Святлану Грышкевіч, перадае mediazona.by.

У праўладных каналах з'явілася "пакаяльнае" відэа з дзяўчынай. Святлана кажа, што на адной з экскурсій "дапусціла некарэктныя выказванні на адрас Лукашэнкі".

Пазней стала вядома, што ёй прысудзілі 12 сутак.

Гэта не першае затрыманне экскурсаводаў у Мінску. Раней падчас экскурсіі быў затрыманы экскурсавод Ігар Хмара.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі